Аляксандр Лагута
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 верасня 1982
Дата затрымання: 9 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 верасня 2023
Суддзя: Ярмолік Аляксандр
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 36
Групы: IT-спецыялісты
25 траўня 2023 году ў судзе Слоніму і Слонімскага раёну 40-гадовага Аляксандра Мікалаевіча Лагуту асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі" — паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэсу (паклёп на Лукашэнку). Бок дзяржабвінавачання прасіла асудзіць яго да трох гадоў "хіміі".
Прысуд агучыў суддзя Аляксандр Ярмолік. Лагута знаходзіўся пад вартай з 9 снежня 2022 году да 22 сакавіка 2023 году. Да суда яго вызвалілі пад заклад.
18 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У верасні 2023 г. стала вядома, што Аляксандра накіравалі ў ПУАТ-36.
Праграміста Аляксандра Лагуту асудзілі да двух з паловай гадоў "хіміі" за "паклёп" на Лукашэнку