Анджэй Юхневіч

каталіцкі святар

Палітвязень

Дата затрымання: 8 траўня 2024

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Групы: Святары і вернікі

Анджэй Юхневіч — каталіцкі святар. Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне, санктуарыя Божай Маці Фацімскай.

Святара затрымалі 8 траўня 2024 году. 24 чэрвеня 2024 году стала вядома, што ён не выйшаў на волю з віцебскага ІЧУ пасля адбытых 45 сутак арышту. Ён быў чатыры разы падвергнуты адміністрацыйнаму арышту, у тым ліку паводле артыкула 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за правядзенне "несанкцыянаванага пікету" — размяшчэнне ўкраінскага сцяга ў акаўнце сацыяльнай сеткі. З перадач яму дазволілі толькі лекавыя сродкі.

У пачатку ліпеня 2024 г. стала вядома, што супраць палітзняволенага распачалі крымінальную справу — яго пераводзяць з ІЧУ у СІЗА. Да гэтага часу застаецца невядомым, што менавіта яму інкрымінуецца.

Як стала вядома "Хрысціянскай візіі" восенню 2024 г., на ксяндза працягваюць ціснуць у СІЗА-2, дзе ён знаходзіцца пасля свайго затрымання 8 траўня 2024 года. Першы раз ксяндзу дазволілі схадізць у душ толькі пасля двух месяцаў зняволення. Цяпер ксяндзу пагражаюць абвінавачваннямі, звязанымі са злачынствамі супраць сэксуальнай недатыкальнасці непоўнагадовых.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»