Аляксандр Кулікоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 сакавіка 1970
Дата затрымання: 1 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
- арт. 361-5 Крымінальнага кодэксу — Праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Панасенка Наталля, Кічыгін Дзяніс
Месца зняволення: ПК № 22
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь, Турэмны рэжым
Аляксандр Уладзіміравіч Кулікоў быў затрыманы адразу пасля вяртання з-за мяжы. Мужчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК) і паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК).
Мужчына быў за мяжой, калі супраць яго распачалі справу, аднак вырашыў вярнуцца, бо яму паабяцалі, што яму будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі.
Суд Ленінскага раёна Магілёва 13 ліпеня 2023 года прызнаў магілёўца вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.
Знаходзіцца ў СІЗА Магілёва (турма №4).
20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Аляксандра ў "спіс экстрэмістаў".
6 снежня 2023 г. Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме распачаў новы судовы працэс у дачыненні да Кулікова. Яму інкрымінаваныя
• арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім;
• арт. 361-3 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу.
• арт. 361-5 — праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці.
Судовы працэс вядзе Дзяніс Кічыгін.
На БТ 12 снежня выйшаў прапагандысцкі фільм пра Кулікова, які распавядае пра сваю спробу далучыцца да палка Кастуся Каліноўскага і пра праходжанне вайсковай падрыхтоўкі пад Кіевам.
У сюжэце сам палітвязень распавядае, што з дапамогай кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава ён выехаў у Варшаву, дзе паехаў у Беларускі дом і запісаўся ў полк Каліноўскага. Узяў пазыўны "Ленакс" у гонар баксёра Ленакса Льюіса. Праз некалькі дзён ён паехаў ва Украіну, у навучальны цэнтр пад Кіевам.
20 снежня 2023 г. Дзяніс Кічыгін прызначыў палітвязню чатыры гады пазбаўлення волі. Паколькі раней мужчыну ўжо асудзілі на трох гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Аляксандру прызначылі чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
На 16 лютага 2024 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксандра ў закрытым судовым пасяджэнні. Старшыня судовай камісіі Сяргей Гураў.
У сакавіку 2024 г. стала вядома, што пракурор апратэставаў прысуд палітзняволенаму магілёўцу Аляксандру Кулікову, асуджанаму да чатырох з паловай гадоў калоніі. Згодна з рашэннем суда, яму дадалі да тэрміну паўтара года.
Адбывае тэрмін у ПК № 22.
1 ліпеня 2024 г. у Івацэвічах адбыўся суд па замене Аляксандру рэжыма ўтрымання на турэмны. Працэс вёў суддзя Сяргей Кухацкаволец. Вынік суда пакуль невядомы.
Палітвязню Аляксандру Кулікову дадалі яшчэ паўтара года зняволення
Магілёўцу Аляксандру Кулікову, затрыманаму па вяртанні з Польшы, дадалі яшчэ паўтара года зняволення
"Спрабаваў далучыцца да палка Каліноўскага, праходзіў вайсковую падрыхтоўку пад Кіевам": за што судзяць Аляксандра Кулікова
Паверыў абяцанням і вярнуўся… на тры гады калоніі