Аляксандр Баравік
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 снежня 1981
Дата затрымання: 15 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кедаль Дзмітрый
Групы: Рабочыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Фёдаравіч Баравік мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця. Працуе сталяром-станочнікам.
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 15 траўня 2023 года яго асудзілі паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Аляксандру адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).
Да суда мужчына знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам. Пасля абвяшчэння прысуду яго ўзялі пад варту ў зале суда.
23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Знаходзіцца ў спісе "Асоб, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці".
Утрымліваўся ў турме № 1.
25 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Дзіна Кучук.
Актуальны адрас невядомы.
Мужчыну асудзілі на год калоніі за інтэрнэт-каментар у бок міністра МУС і яго сына міліцыянта