Арцём Міцук
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 лютага 2001
Дата затрымання: 9 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Астапенка Дзмітрый
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: "Справа чата"
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Францыска Рызер, дэпутатка Швейцарскай нацыянальнай рады
Арцём Сяргеевіч Міцук — фігурант крымінальнай "справы чата".
Першапачаткова па справе было 12 абвінавачаных. З восені 2020 года на волі знаходзіўся толькі Давід Слашчоў. Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання або напісання "чыстасардэчных прызнанняў".
Пасля затрымання ўсім мужчынам прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках). На судзе стала вядома, што ім таксама інкрымінуецца злачынства па ч.3 арт. 218 КК (наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці). Апошні артыкул прад'яўлены праз арт.13 КК (падрыхтоўка да злачынства). Юрыю Бялько таксама выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў): пры ператрусе ў ягоным гаражы знайшлі зброю.
Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ва ўдзеле ў телеграм-чаце "радыкальнага напрамку". У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, "ОГСБ" (Отряд гражданской самообороны), "Подработка Минск", "100", "101". Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры "Табакеркі".
Падчас папярэдняга следства Арцём Міцук распавядаў, што ў масавых мерапрыемствах не ўдзельнічаў, быў падпісаны на тэлеграм-каналы. Адзначаў, што ніякіх заклікаў да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў не пісаў: лічыць, што ўсё неабходна вырашаць мірным шляхам.
«Я так разумеў, што частка людзей з групы хочуць сустрэцца і пагутарыць, — казаў Арцём. — Я б не ўдзельнічаў у падпале «Табакеркі». Я вырашыў паехаць пазнаёміцца з удзельнікамі чата 29 верасня, каб прапанаваць ім распаўсюджваць улёткі, у якіх напісаны сумленныя навіны: каб усе слаі грамадства іх бачылі. Там мяне затрымалі. Ніякіх супрацьпраўных дзеянняў я не здзяйсняў».
19 ліпеня 2021 года Арцёма асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Утрымліваўся ў Турме №4.
Ад 3 снежня 2021 знаходзіцца ў магілёўскай ПК №15.
10 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Анастасія Папко.
«Галоўнае — быць сумленным з самім сабой». Гісторыя палітвязня Арцёма Міцука
Сваякі палітвязняў па справе чата: “Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"
Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні
«У гэтай клетцы няма злачынцаў»
Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі
Дзесяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата
Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.