Павел Нікіценка

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 сакавіка 1987

Дата затрымання: 24 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 сакавіка 2023

Суддзя: Буруноў Яўген

Месца зняволення: ПК № 2

Групы: IT-спецыялісты

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Павел Нікіценка

Павел Міхайлавіч Нікіценка — выпускнік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжу, скончыў аддзяленне «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», завочна навучаўся ў віцебскім тэхналагічным універсітэце і працаваў праграмістам. З 2017 г. ягоным месцам працы быў абласны разлікова-даведачны цэнтр. 

Паўла Нікіценку ў закрытым рэжыме асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 203-1 (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў), ч. 3 арт. 293 (навучанне і іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках), арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.

Паўла затрымалі 24 лістапада 2021 году і змясцілі пад варту ў СІЗА-2. Пры затрыманні ён быў моцна збіты.

Па сукупнасці злачынстваў Нікіценку прызначана пакаранне ў выглядзе 4 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у суме 3200 рублёў. Суд таксама задаволіў пазоўныя патрабаванні аднаго з пацярпелых у частцы кампенсацыі маральнай шкоды на суму 1000 рублёў.

17 лістапада 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што палітзняволены адбывае пакаранне ў бабруйскай ПК № 2.

"Скапіяваў дадзеныя амаль 1,5 мільёна грамадзян". Жыхара Віцебска асудзілі да 4,5 гадоў калоніі

У Віцебскім абласным судзе да чатырох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 35-гадовага мясцовага жыхара Паўла Нікіценку. У закрытым рэжыме яго асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 203-1 (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў), ч. 3 арт. 293 (навучанне і іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках), арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»