Аляксандр Яшкін
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 сакавіка 1986
Дата затрымання: 15 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Раманоўскі Валерый
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Данаты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандра Уладзіміравіча Яшкіна абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі); арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання); ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці); ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Яшкіна затрымалі ў траўні 2023 года і да суда змясцілі пад варту, паведамляе @Grodno_grab.
У Гродзенскім абласным судзе 4 студзеня 2024 года вынесены прысуд — пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Валерый Раманоўскі.
Вядома, што 20 снежня Яшкін быў уключаны ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да "тэрарыстычнай" дзейнасці.
На 12 сакавіка 2024 г. у Аляксандра быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Ігар Любавіцкі.
5 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў турме № 1.
Актуальны адрас невядомы.
За данаты і каментары ў інтэрнэце гродзенскага праграміста пакаралі калоніяй