Алена Дземянчук
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 29 сакавіка
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Беразюк Сяргей
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Справы: Данаты
Алена Іванаўна Дземянчук узятая пад варту 23 студзеня 2024 г. паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса. Яе абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці ў выніку шырокамаштабных затрыманняў падчас пераследу ўладамі за падтрымку палітвязняў і іх сем'яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі INeedHelpBy.
Маці былой палітзняволенай Марыны Глазавай. Алена з Брэста, скончыла гістфак Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Утрымліваецца ў СІЗА-7.
Суд над Аленай пачаўся 24 чэрвеня 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе. Яе абвінавачвалі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці групай асобаў або па папярэдняй змове" (ч. 2 арт. 361-4 КК). Вынік суда — 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму.
27 жніўня 2024 г. у Вярхоўным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Алены. Старшыня судовай калегіі Сяргей Гураў.
30 жніўня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 4.