Віталь Гузаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 чэрвеня 1986

Дата затрымання: 15 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Доля Мікалай

Віталь Валер'евіч Гузаў абвінавачваўся ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1  арт. 130) і абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368).

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, суддзя – Мікалай Доля. Канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У лютым 2021 года сілавікі пасля рашэння аб дэпартацыі вывезлі Віталя з Расеі ў Беларусь, паколькі абвінавачаны знаходзіўся ў вышуку. Адразу пасля дэпартацыі сувязь з ім прапала.

Цяперашняе месцазнаходжанне ўдакладняецца.

У Гомелі асудзілі дэпартаванага з Расіі жыхара Жлобіна Віталя Гузава

Гомельскі абласны суд 11 жніўня завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Жлобіна Віталя Гузава, які абвінавачваўся ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130) і абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»