Алег Зубовіч
справа "Чорнай кнігі Беларусі"
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 сакавіка 1996
Дата затрымання: 7 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Крэнжыеўскі Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Сілавікі
Справы: Справа ЧКБ
Заява аб прызнанні палітвязнем
Алег Ігаравіч Зубовіч асуджаны па справе "Чорнай кнігі Беларусі" паводле ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў адносінах інфармацыі да прыватнага жыцця), ч. 1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Прысуд судовай калегіі Магілёўскага абласнога суда - шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі вынес прысуд 29 снежня 2022 года.
Алег працаваў участковым да кастрычніка 2019-га года. На момант затрымання ён працаваў ахоўнікам. Паведамляецца, што пры затрыманні хлопец быў моцна збіты.
14 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Знаходзіцца ў спісе "Асоб, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці".
Адбывае пакаранне ў ПК-3.
Былога ўчастковага асудзілі да 6 гадоў калоніі па справе "Чорнай кнігі Беларусі"