Алена Мохарава
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 9 лютага 1967
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Осіпава Алеся
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Алена Васільеўна Мохарава была асуджана ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варожнечы) да пазбаўлення волі. 6 і 10 верасня 2024 года справу ў закрытым рэжыме разгледзела суддзя Осіпава Алеся.
29 лістапада 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Кучук Дзіна Валянцінаўна.
13 снежня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.