Арцём Касакоўскі
оптык
Дата нараджэння: 14 чэрвеня 1998
Дата затрымання: 27 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Астапенка Дзмітрый, Мішураў Аляксандр
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 1
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Віёла фон Краман, сяброўка камітэта па замежных справах Еўрапейскага парламента

Арцём Ігаравіч Касакоўскі — оптык на заводзе "Оптык" у Лідзе. Скончыў фізіка-матэматычны ліцэй у Гродне, Лідскі політэхнічны каледж па спецыяльнасці "Оптык".
Затрыманы 27 верасня 2020 года ў Мінску. Знаходзіўся ў статусе абвінавачанага па арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках). Знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, потым — у СІЗА на Валадарскага і ў СІЗА Жодзіна. У лістападзе зноў пераведзены ў СІЗА-1.
19 ліпеня 2021 года яго асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У сярэдзіне снежня 2021 г. быў пераведзены з СТ № 8 у папраўчую калонію № 1, а ў сярэдзіне траўня 2022 г. — у гродзенскую Турму № 1.
У судзе Лідскага раёна 19 траўня 2022 г. распачаўся разгляд новай крымінальнай справы супраць Арцёма: яго судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту ў родным горадзе Ліда ў жніўні 2020-га. Цяпер па тых падзеях яму выставілі абвінавачванне паводле трох артыкулаў КК: арт. 341 (апаганьванне або знішчэнне маёмасці), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Віну Арцём прызнаў, але растлумачыў, што на прыпынках маляваў БЧБ-сцягі, каб «людзі не забывалі».
Пракурор запатрабаваў для палітвязня яшчэ 1,5 года зняволення. Менавіта такое пакаранне вынес 23 траўня 2022 г. суддзя Аляксандр Мішураў. Агулам 23-гадовы палітвязень асуджаны да 6,5 гадоў зняволення.
17 чэрвеня 2022 г. КДБ уключыў Арцёма ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Палітвязень адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.
![]()
Палітвязню Арцёму Касакоўскаму, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, дадалі яшчэ 1,5 года зняволення
![]()
Палітвязня Арцёма Касакоўскага, асуджанага да пяці гадоў калоніі, будуць судзіць яшчэ па трох артыкулах
![]()
Маці палітвязня Арцёма Касакоўскага: «Цяпер пераканалася, што выхавала сына правільна»
![]()
Сваякі палітвязняў па справе чата: “Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"
![]()
Дзясяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата
Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
![]()
Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі
Справу разглядае суддзя Дзмітрый Астапенка.
![]()
«У гэтай клетцы няма злачынцаў»
Што казалі ў спрэчках па справе аб удзельніках чата.
![]()
Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні