Андрэй Фамін
асуджаны да 7 гадоў калоніі
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 лістапада 1993
Дата затрымання: 26 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Месца зняволення: ПК № 17
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Андрэй Валер'евіч Фамін быў затрыманы 26 кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Пра Андрэя вядома, што ён родам з Магілёва, але жыў у Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працаваў капірайтарам.
У Мінскім гарадскім судзе 15 чэрвеня 2023 г. распачаўся суд над палітзняволеным Андрэем Фаміным. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).
21 чэрвеня 2023 года яго асудзілі да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду "Веснікі", якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Таксама Андрэя абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы 30 жніўня 2020 года. Прысуд вынесла Анжэла Касцюкевіч. Па справе адбылося тры судовыя пасяджэнні.
Палітвязня этапавалі ў Турму № 4 з СІЗА-1 11 ліпеня 2023 г. да разгляду апеляцыйнай скаргі ў верасні 2023 ў Вярхоўным судзе.
На 8 верасня 2023 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Суддзя Ігар Любавіцкі.
29 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". У спіс дадалі і Андрэя Фаміна.
Унесены ў "спіс тэрарыстаў" КДБ. Туды ўключаюць "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
У пачатку кастрычніка 2023 г. стала вядома, што Андрэя перавялі ў ПК-17 (Шклоў).
У Мінску пачалі судзіць палітвязня за самвыдат "Веснікі"
У Мінскім гарадскім судзе 15 чэрвеня 2023 года распачаўся суд над палітзняволеным Андрэем Фаміным.
"Ты ўжо прачнуўся". Гісторыя Андрэя Фаміна, якога нядаўна затрымаў САХР і ГУБАЗіК