Яўген Кіслоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 жніўня 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Доля Мікалай
Месца зняволення: ПК № 22
Справы: Пратэсты Гомель
Заява аб прызнанні палітвязнем
Яўгена Віктаравіча Кіслова абвінавацілі па шэрагу палітычных артыкулаў Кымінальнага кодэксу:
- абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК);
- абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК);
- арганізацыя масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК);
- садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-1 КК);
- садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-4 КК);
- распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).
З 17 лістапада 2023 года па 3 студзеня 2024 года ў закрытым судовым пасяджэнні Гомельскі абласны суд разгледзеў яго крымінальную справу. Суддзя — Мікалай Доля. Прысуд — 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі і штраф 100 базавых велічынь.
На 12 сакавіка 2024 г. у Яўгена быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Сяргей Гураў.
22 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў СІЗА № 3, адбывае тэрмін у ПК № 22.