Яўген Прывалаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 сакавіка 1987

Дата затрымання: 7 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Епіхаў Сяргей

Месца зняволення: ПК № 2

Справы: Пратэсты Мінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Яўген Аляксандравіч Прывалаў — фігурант крымінальнай справы, распачатай супраць удзельнікаў тэлеграм-канала "Армія з народам". Яўгену былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) і па ч. 3 арт. 293 КК (Навучанне ўдзельнікаў масавых беспарадкаў). 

Да суда, які цягнуўся з 20 красавіка па 7 траўня 2021 г., Прывалаў знаходзіўся на волі. Быў узяты пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду — яму прызначылі чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

24 траўня 2022 г. КДБ унёс Яўгена ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вынесеныя прысуды па справе "Арміі з народам"

7 траўня ў Мінскім абласным судзе вынесеныя прысуды фігурантам справы па телеграм-канале "Армія з народам".

Пракурор запрасіў тэрміны для абвінавачаных па справе "Арміі з народам" палітвязняў: ад 4,5 да 6 гадоў калоніі

4 траўня ў Мінскім абласным судзе запрасілі тэрміны для фігурантаў справы па телеграм-канале "Армія з народам".

gop.jpg

За што пераследуюць падпісчыкаў тэлеграм-канала "Армія з народам"?

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуліся ўжо каля дзясятка падпісчыкаў гэтага тэлеграм-канала, якія адзначаюць брутальнасць і непрапарцыйнасць дзеянняў супрацоўнікаў ГУБАЗіК пры расследаванні гэтых справаў.

Мінск: пачаўся суд па справе тэлеграм-канала "Армія з народам"

У Мінскім абласным судзе пачаўся працэс па справе ўдзельнікаў тэлеграм-канала "Армія з народам". На лаве падсудных — пяць чалавек: актывіст партыі "Народная грамада" Сяргей Спарыш, удзельніца руху "Краіна для жыцця" Антаніна Канавалава, блогеры Сяргей Ярашэвіч, Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў. Пад вартай усё, акрамя Прывалава. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»