Алеся Дзернакоўская

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 3 студзеня 1976

Дата затрымання: 3 чэрвеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Галаўкова Вера

Месца зняволення: СІЗА-3

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Групы: Лекары

Алеся Дзернакоўская

Алеся Мікалаеўна Дзернакоўская затрыманая за дапамогу палітзняволеным. 

Алеся працавала лекаркай-дэрматалагіняй, вучылася ў мінскім Медычным інстытуце на спецыяльнасці "Лекавая справа". Яна лекарка першай катэгорыі, з вялікім стажам, бо працуе ў медыцыне з 1999 года. Вядома, што ў Мінску палітзняволеная працавала ў медцэнтрах "Седьмое небо" ды "Медавеню". Некалькі разоў падвышала кваліфікацыю: пачынала з педыятрыі, пасля прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці "дэрматавенералогія", "тэрапеўтычная касметалогія", "мезатэрапія", "апаратная фізіятэрапія", "лазерныя тэхналогіі ў касметалогіі ды пластычнай хірургіі".

На 4 кастрычніка 2024 г. у Алесі быў прызначаны разгляд справы ў Мінскім гарадскім судзе паводле артыкула ч. 1 і ч. 2 361-4  КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Вера Галаўкова. Таксама пасяджэнні па яе справе адбыліся 7, 8, 9 і 16 кастрычніка. Алесі прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Утрымліваецца ў СІЗА № 1.

17 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Сяргей Гураў.

Пераведзеная ў СІЗА № 3

 

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»