Дзмітрый Лысюк

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Маручак Сяргей

Месца зняволення: СІЗА-7

Справы: Пратэсты Брэст

Дзмітрый Сяргеевіч Лысюк з Брэста быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэста ў 10 жніўня 2020 года. На "пакаянным відэа" на праўладным канале пасля затрымання мужчына кажа, што раней яго арыштоўвалі на 10 сутак па артыкуле аб распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).

Утрымліваецца ў СІЗА № 7.

У судзе Брэсцкага раёна 12 верасня 2024 году вынеслі масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). За ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года асудзілі адразу 11 мясцовых жыхароў. Дзмітрый быў асуджаны да аднаго году і шасці месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму кожнаму. 

1 і 12 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Брэсцкім абласным судзе. Старшыня судовай калегіі Яўген Брэган.

Да паўтара года калоніі. У Брэсце за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах асудзілі адразу 11 чалавек

У судзе Брэсцкага раёна 12 верасня 2024 году вынеслі масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»