Сяргей Бельскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 траўня 1982

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Будрэвіч Сяргей

Сяргею Іванавічу Бельскаму суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 4 кастрычніка 2023 года вынес прысуд, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса)

Справу разглядаў суддзя Сяргей Будрэвіч, які прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады шэсць месяцаў з адбываннем прызначанага пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Месца адбыцця пакарання ўдакладняецца.

27 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхара Віцебска жорстка пакаралі калоніяй за абразу Лукашэнкі ў тралейбусе

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 4 кастрычніка 2023 года вынес прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Бельскаму, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Сяргей Будрэвіч.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»