Алег Ермаковіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 студзеня 1962
Дата затрымання: 11 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Заява аб прызнанні палітвязнем
Алег Аркадзьевіч Ермаковіч быў затрыманы ў траўні 2023 года па адміністрацыйнай справе за "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць".
Пасля адміністрацыйнага пакарання Алег не выйшаў на волю, бо на яго была заведзеная крымінальная справа па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 342 КК (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), 361-1 ч. 3 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
20 снежня 2023 г. дададзены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
26 студзеня 2024 г. адбыўся апошні суд над Алегам, вынік пакуль невядомы.
16 красавіка 2024 г. у Алега адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Аляксандр Іванкоў.
10 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў СІЗА № 1, актуальны адрас невядомы.