Алег Ягоранкоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 лютага 1976
Дата затрымання: 27 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Касцюк Таццяна
Месца зняволення: ПК № 1
Да суда Алег Уладзіміравіч Ягоранкоў утрымліваўся ў СІЗА Турмы №4 Мігілёва з канца сакавіка 2023 года.
29 траўня 2023 года суд Ленінскага раёна горада Магілёва вынес мужчыну прысуд – адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Спрваву разглядала суддзя Таццяна Касцюк.
24 жніўня 2023 г. у Магілёўскім абласным судзе будзе разглядацца апеляцыйная скарга палітвязня. Суддзя Цяплова І.
Алег адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 1.
За адно слова ў адрас Лукашэнкі жыхара Магілёва пакаралі калоніяй