Ала Яцута

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды

Справы: Дыверсія ў Мачулішчах

Алу Мікалаеўну Яцуту 3 кастрычніка 2024 году прызналі вінаватай у "супрацоўніцтве замежнага грамадзяніна са спецыяльнай службай, органам бяспекі замежнай дзяржавы, звязаным са здзяйсненнем дзеянняў, загадзя накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (агентурнай дзейнасці), і на падставе арт. 358-1 КК прызначылі ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі каля каштоўнага расійскага самалёта дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Паведамлялася, што цяпер самалёт знаходзіцца на рамонце на 325-м авіяцыйным рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.

Нагадаем, галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі - Мікалай Уладзіміравіч Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай. Але яго ўсё роўна судзілі.

Таксама па справе праходзяць Максім Лапацін, Андрэй СцяпуркаАлег Сычоў і ягоная жонка Анастасія ПількоДзяніс Сакалоў. Згодна з прапагандыскага фільмам АНТ, усе яны былі памагатымі па справе, але яны дакладна не ведалі, хто такі Швец і ў чым менавіта яму трэба дапамога. Так, Максім Лапацін падвёз Швеца са Століна на Лагойскую трасу, Андрэй Сцяпурка дапамог знайсці яму кватэру пад Мінскам, Алег Сычоў і Наста Пілько здалі яму тую самую кватэру. А Дзяніс Сакалоў, які выявіўся прыяцелем сына Ірыны Абельскай і меркаваным даносчыкам, як піша "Наша Ніва", быццам дапамог даставіць дрон і знайсці працу для Мікалая Швеца.

Завочна судзілі Мікалая Уладзіміравіча ШвецаАляксандра Аляксандравіча Азарава, Алу Мікалаеўну Яцуту, Віталя Канстанцінавіча Якуціка, Яўгенію Леанардаўну Тачыцкую, Міхаіла Міхайлавіча Дзёміна і Сяргея Аляксандравіча Лапарова.

27 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Мачулішчаў" агучылі прысуд 12 фігурантам

У Мінскім гарадскім судзе з 19 жніўня 2024 году ў закрытым рэжыме праходзіў працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Дванаццаці чалавекам — большасці завочна — ставілася ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК) і "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК).

"Прычэпліваюць шэраг ярлыкоў". Што не так з сюжэтамі на дзяржТБ пра інцыдэнт у Мачулішчах?

26 лютага 2023 году на вайсковым аэрадроме Мачулішчы ў Мінскім раёне быў пашкоджаны расійскі самалёт дальняга радыёлакацыйнага выяўлення А-50, які выкарыстоўваецца для карэкціроўкі авіяўдараў узброенымі сіламі Расіі па Украіне.

"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні

Пасля дыверсіі ў Мачулішчах 26 лютага 2023 году па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў, якую сілавікі называюць "зачысткай".

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці затрымання меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»

Праўладныя каналы апублікавалі кадры з затрыманнем меркаванага «ўкраінскага тэрарыста», які нібыта датычны да дыверсіі ў Мачулішчах

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»