Акіхіра Гаеўскі-Ханада
актывіст анархісцкага руху
Дата нараджэння: 18 чэрвеня 2000
Дата затрымання: 12 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
ч. 1 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо кіраўніцтва ёй
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Пракурор: Бізюк Раман
Месца зняволення: СІЗА-1
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Клаўдыя Мюлер, сябра Камітэта Бундэстага па справах Еўрапейскага Саюза

Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада — актывіст анархісцкага руху, сын супрацоўніцы японскага пасольства і беларуса. Скончыў мінскую гімназію №19. Лаўрэат спецыяльнага фонду па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Вучыўся ў БДУ, але затым паступіў у ЕГУ.
Ягоны бацька — беларус Святаслаў Гаеўскі, трэнер па каратэ, родам са Слуцка. Мама — Тамока Ханада, працавала сакратаром па культуры нямецкай амбасады ў Беларусі.
Быў затрыманы 12 жніўня 2020 года каля 13-й гадзіны на аўтамабільнай паркоўцы.
Яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — "Удзел у масавых беспарадках". 28 студзеня стала вядома, што супраць яго, а таксама супраць палітвязняў Аляксандра Францкевіч, Андрэя Чапюка і яшчэ некалькіх чалавек узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — "Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо кіраўніцтва ёй". У канцы лістапада 2021 з'явілася інфармацыя аб тым, што яму інкрымінуюць яшчэ шэраг артыкулаў КК: ч. 1 арт. 361-1 — "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім"; ч. 3 арт. 130 — "Распальванне расавай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ў складзе групы асобаў"; ч. 3 арт. 361 — "Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ, з выкарыстаннем СМІ ці інтэрнэту"; ч. 1 арт. 293 — "Арганізацыя масавых беспарадкаў"; ч. 2 арт. 339 — "Хуліганства, здзейсненае групай асобаў"; ч. 1 арт. 342 — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
11 студзеня 2022 справу, матэрыялы якой складаюць 160 тамоў, перадалі ў пракуратуру.
25 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы. Паводле хадайніцтва пракурора Рамана Бізюка суддзя Сяргей Хрыпач закрыў працэс. Прычына — "у матэрыялах крымінальнай справы ёсць матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці".
![]()
На "палітычных" судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі
![]()
Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым
![]()
У Акіхіры Гаеўскага-Ханада з'явілася "хросная"