Зміцер Шалак
Палітвязень
Дата затрымання: 8 снежня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Лапко Віталь, Хрыпач Таццяна
Групы: Дзеячы культуры
Зміцер Валер'евіч Шалак быў асуджаны ў судзе горада Наваполацка па ч. 1 арт. 368 і арт. 369 КК. 5 і 6 лютага 2024 года справу разгледзеў суддзя Лапко Віталь.
Нафтанавец і бубнач гурта Paranoia Dolls Зміцер Шалак затрымліваўся яшчэ летам мінулага года, тады яму далі адміністрацыйны арышт.
5 красавіка 2024 г. у Змітра адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Таццяна Жураўкова.
1 і 7 жніўня 2024 года ў судзе г. Наваполацка разгледзяць новую крымінальную справу супраць Змітра паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Таццяна Хрыпач прызначыла Дзмітрыю тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. А таксама штраф памерам 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).
Наваполацкага бубнача асудзілі на 3,5 гады калоніі па двух дыфамацыйных артыкулах