Чэслаў Канановіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 жніўня 1992
Дата затрымання: 5 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Тулейка Вячаслаў
Месца зняволення: ПК № 15
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Данаты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Бруна Хенэль — дэпутат Бундэстагу ад партыі Альянс 90 / Зялёныя
Чэслаў Вайцяховіч Канановіч жыхар Мінска, з вышэйшай адукацыяй, жанаты, у яго два малых дзіцяці. Працаваў намеснікам дырэктара ў ЗАТ "Спецоргстрой".
Чэслаў быў абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах).
У Мінскім абласным судзе 18 снежня 2023 года суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў Канановічу пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў дзяржабвінаваўца ад генеральнай пракуратуры ў судзе.
Вядома, што Чэслаў дзеля змякчэння прысуду зрабіў некалькі ахвяраванняў у падкантрольныя ўладам дабрачынныя арганізацыі, а таксама ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.
19 сакавіка ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Чэслава. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Руслана Царука.
Напрыканцы сакавіка 2024 г. мусіць быць пераведзены з СІЗА № 1 у следчую турму № 4.
29 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 15.
За 10 данатаў палку Каліноўскага мужчыну асудзілі да 5 гадоў калоніі