Пётр Старацітараў

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 лютага 1958

Дата затрымання: 6 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Групы: Бізнесмены

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Жыхар Мазыру Пётр Міхайлавіч Старацітараў затрыманы 6 лютага 2023 году і змешчаны ў СІЗА-3. Вядома, што яго абвінавачваюць паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Пётр Старацітараў — 65-гадовы прадпрымальнік з Гомельшчыны, яго затрымалі за антываенныя паведамленні, якія абражалі Лукашэнку. У савецкія часы ён вучыўся ва ўкраінскім Крывым Рогу, працаваў у "Мазырпрамбудзе", а ў 1992 годзе разам з сябрамі заснаваў кампанію "Лотас", саўладальнікам якой з'яўляецца і цяпер.

Старацітараў атрымліваў граматы-падзякі ад выканкама і праваслаўнай царквы, уваходзіў у спісы найлепшых бізнэсоўцаў Гомельшчыны. 

Гомельскі абласны суд 14 жніўня 2023 г. пачне разгляд крымінальнай справы Пятра Старацітарава. Стала вядома, што палітзняволенаму прад'явілі значна болей артыкулаў:

  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта;
  • ч. 1 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
  • ч. 3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 369-1 – дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці.

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Суддзя – Яўген Шаршнёў.

21 жніўня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе Пятра асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

На 10 лістапада 2023 г. у Пятра быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Пасяджэнне закрытае. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч. Прысуд набыў моц.

17 лістапада ўнесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

28 лістапада 2023 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 18 студзеня 2024 года Пятра прыбралі са "спісу тэрарыстаў". 

Утрымліваўся ў СІЗА-3, актуальны адрас высвятляецца. 

Вядомага мазырскага прадпрымальніка асудзілі за каментары да 5 гадоў калоніі

У Гомельскім абласным судзе 21 жніўня асудзілі палітзняволенага Пятра Старацітарава.

Вядомага мазырскага прадпрымальніка пачнуць судзіць 14 жніўня па некалькіх пратэсных артыкулах

Напачатку жыхара Мазыра абвінавачвалі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Зараз вядома, што артыкулаў прад'явілі значна болей.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»