Ірына Слаўнікава
журналістка
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 12 ліпеня 1970
Дата затрымання: 30 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Доля Мікалай
Пракурор: Падкавырава Ірына
Месца зняволення: ПК № 4
Групы: Журналісты
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Томас Хакер, дэпутат Бундэстага і сябра Камітэта па справах Еўрапейскага саюза
Ірына Аляксандраўна Слаўнікава — журналістка, была затрымана ў мінскім аэрапорце, калі з мужам вярталася з адпачынку.
Іх абаіх 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч асудзіў да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі». 15 лістапада другі раз запар журналістка атрымала 15 сутак па абвінавачванні ў «дробным хуліганстве».
26 лістапада стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). На пачатку снежня 2021 Ірыну перавялі з ЦІП на Акрэсціна ў СІЗА-1.
У канцы красавіка 2022 Следчы камітэт паведаміў, што Ірыну таксама абвінавацілі ў кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем паводле ч. 1 арт. 361-1 КК. На пачатку чэрвеня Ірыну перавялі ў гомельскі СІЗА-3.
23 чэрвеня 2022 г. распачаўся судовы разгляд. Пасля двухтыднёвага перапынку ў Гомельскім абласным судзе 6 ліпеня працэс аднавіўся. 21 ліпеня ў працэсе быў абвешчаны перапынак да 2 жніўня. Дзяржабвінавачванне запрасіла для Ірыны 4 гады зняволення.
У Гомельскім абласным судзе 3 жніўня 2022 г. вынесены прысуд: прызнаць Ірыну Слаўнікаву вінаватай і прызначыць ёй па сукупнасці пакаранняў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 6 снежня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу: прысуд журналістцы пакінулі без зменаў. Неўзабаве яе перавялі ў гомельскую ПК № 4.
16 снежня 2022 г. палітзняволеную ўключылі ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вядома, што палітзняволеная журналістка шмат працуе ў швейным цэху гомельскай калоніі, праз што ў яе моцна пагоршыўся зрок. Таксама Ірына не атрымлівае лістоў ад сяброў і знаёмых — толькі ад самых блізкіх сваякоў.
Напрыканцы кастрычніка 2023 г. муж Ірыны распавёў "Радыё Свабода" апошнія звесткі пра яе:
"Сказала, што цяпер вельмі мала вольнага часу. Працуе на «швейцы», а гэта даволі цяжкая, напружаная праца. Стамляецца. У дзве змены працуе. Бывае, што і па суботах. У дадатак да гэтага яе рэгулярна ставяць на дзяжурствы: то «кубрык» (жылы пакой у калоніі) даводзіцца прыбіраць, то адпраўляюць працаваць на кухню і ад гэтага вольнага часу бракуе. Нават, каб напісаць ліст, не хапае часу.
Акрамя таго, што пагоршыўся зрок і мусіла заказаць новыя акуляры, дык адбіваецца ранейшая хвароба. Ёй патрэбна добрая тэрапія. Сваякі, што могуць, робяць, перадаюць ёй лекі. Добра, што лекі прымаюць. А пра астатняе… Будзем спадзявацца на лепшае".
"Засталася ў Беларусі, бо занадта верыла ў здаровы розум"
Журналістку Ірыну Слаўнікаву асудзілі да пяці гадоў калоніі
Справу разглядаў суддзя Мікалай Доля, дзяржабвінаваўца — Ірына Падкавырава.
У Гомелі аднавіўся суд над палітзняволенай журналісткай Ірынай Слаўнікавай
У Гомелі пачаўся суд над палітзняволенай журналісткай Ірынай Слаўнікавай
Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў зняволення