Ігар Карней
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 студзеня 1968
Дата затрымання: 17 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 чэрвеня 2024
Суддзя: Кацэр Сяргей
Месца зняволення: ПК № 17
Групы: Журналісты
Ігар Пятровіч Карней доўгі час працаваў журналістам на “Свабодзе”, вядомы як эсэіст, аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер. Неўзабаве пасля затрымання сям'я Ігара выехала за мяжу.
Ён быў затрыманы 17 ліпеня 2023 года, дома ў журналіста быў праведзены ператрус. Напачатку ён быў арыштаваны на 10 сутак, меркавана за падпіскі “на экстрэмісцкія” каналы. Затым супраць Ігара ўзбудзілі крымінальную справу. Яго абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” паводле ч. 3 арт. 361-1 КК.
У Мінскім гарадскім судзе 22 сакавіка 2024 года быў вынесены прысуд. Суддзя Сяргей Кацэр прызначыў Ігару Карнею тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 20 тысяч рублёў.
12 красавіка 2024 г. Ігара пачалі пераводзіць з СІЗА-1 у Магілёў да разгляду апеляцыі. Пра гэта паведаміла крыніца @radiosvaboda:
"Ігара сёння этапуюць у Магілёў, там будзе ўвесь час падчас апеляцыі. Настрой нармальны, учора быў адвакат. Сёння яшчэ паспелі перадаць невялікую перадачу".
Вярхоўны суд 7 чэрвеня 2024 г. разгледзеў апеляцыйную скаргу Ігара. Рашэнне прымала калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Саўчука. Скаргу пакінулі без задавальнення.
Ігара Карнея этапавалі адбываць прысуд у шклоўскую ПК № 17.
28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Улетку 2024 г. Ігара змясцілі ў ПКТ. Тэрмін дадатковай ізаляцыі мусіў закончыцца ў жніўні, але ў кастрычніку стала вядома, што ў атрад палітвязень так і не вярнуўся, да канца студзеня 2025-га ён прабудзе ў ПКТ. Званкі яму забароненыя, пасылку з цёплымі рэчамі таксама не атрымае.
Вынесены прысуд блогеру і журналісту Ігару Карнею
У Мінску ідзе суд над блогерам і журналістам Ігарам Карнеем
У Мінску затрымалі журналіста Ігара Карнея