Мікіта Емяльянаў
Актывіст анархісцкага руху
Дата нараджэння: 24 сакавіка 2000
Дата затрымання: 20 кастрычніка 2019
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 218 Крымінальнага кодэксу - Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
арт. 341 Крымінальнага кодэксу - Апаганьваньне будынкаў і псаванне маёмасці
арт. 295 Крымінальнага кодэксу - Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
Месца зняволення: Турма №4

Мікіта Уладзіміравіч Емяльянаў - актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12.02.2020 года судом Савецкага раёна г. Мінска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абодвух прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 341, частка 1 артыкула 14 частка 2 артыкула 218, частка 2 артыкула 295-3. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіце Емяльянаву да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
29 траўня пераведзены на строгі рэжым турэмнага ўтрымання, а 9 чэрвеня этапаваны ў Магілёўскую турму №4.
![]()
Суд прызначыў вялікія тэрміны зняволення актывістам анархісцкага руху Емяльянаву і Комару
![]()
Прававое абгрунтаванне пазіцыі "Вясны" па крымінальнай справе Мікіты Емяльянава і Івана Комара
![]()
Пяць фактаў пра новых палітвязняў Беларусі
![]()
На сям’ю Мікіты Емяльянава па-ранейшаму аказваецца ціск