Вольга Саламенік
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 29 ліпеня 1967
Дата затрымання: 2 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 7 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Месца зняволення: ПК № 4
Вольгу Іванаўну Саламенік асудзілі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а на самой крымінальнай справе — грыф сакрэтнасці.
Вядома, што Вольгу год утрымлівалі ў СІЗА КДБ, дзе яна трымала галадоўку. Потым яе перавялі ў СІЗА-1.
24 лютага 2023 года Вольгу Саламенік і Уладзіміра Трыфонаву ўнеслі ў "спіс экстрэмістаў".
У Мінскім гарадскім судзе 26 кастрычніка 2022 года вынеслі прысуд па "справе «Манкурты»" - сем з паловай гадоў калоніі. Справу разглядала суддзя Валяціна Зянькевіч.
Вядома, што жанчыну этапавалі ў гомельскую калонію № 4.
14 і 7,5 гадоў калоніі: стала вядома пра яшчэ адзін прысуд па "справе «Манкурты»"