Віталь Саўко

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 лістапада 1990

Дата затрымання: 9 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Дата прысуду: 31 ліпеня 2024

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Карасінскі Дзмітрый

Месца зняволення: месцазнаходжанне высвятляецца

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя тым, хто ў зняволенні)

Віталь Валер'евіч Саўко (1990 года нараджэння) быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе паводле ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варожнечы). З 22 па 31 ліпеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Карасінскі Дзмітрый.

Імаверна, гэта колішні пракурор Воранаўскага раёна. Пракурору Саўко 33 гады. Родам ён з горада Дзятлава Гродзенскай вобласці. Пасля ён паехаў вучыцца ў Гродна і працаваць у пракуратуру. У 2022-2023 гадах мужчына выконваў абавязкі пракурора Воранаўскага раёна, пасля працаваў старшым пракурорам у адным з аддзелаў пракуратуры Гродзенскай вобласці. «Наша Ніва» не знайшла сведчанняў таго, каб Саўко на сваёй пасадзе быў датычны да рэпрэсій. Віталь актыўна даваў інтэрв'ю дзяржаўным медыя. Апошняе выйшла ў ліпені 2023-га, хоць раней яны публікавалі рэгулярна, раз на адзін-два месяцы. Сацсеткі мужчыны выдаленыя.

Утрымліваўся ў СІЗА-1.

19 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся ў Вярхоўным судзе 11 кастрычніка 2024 г. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.

Актуальны адрас невядомы. 

24 кастрычніка 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".

Адрас утрымання: месцазнаходжанне высвятляецца.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»