Аляксандр Якубук
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Скалковіч Марына
Месца зняволення: СІЗА-7
Справы: Пратэсты Брэст
Аляксандр Алегавіч Якубук быў абвінавачаны ў тым, што 10 жніўня 2020 года ўдзельнічаў у пратэстах у Брэсце. На яго была заведзена крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
22 і 24 траўня 2024 года справа была разгледжана ў судзе Маскоўскага раёна Брэста, у выніку Аляксандр асудзілі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
23 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Груда Кацярына.
Да 1,5 года калоніі. Яшчэ пяць чалавек асудзілі за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 у Брэсце