Людміла Чэкіна
былая гендырэктарка TUT.BY
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 13 ліпеня 1973
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 31 ліпеня 2023
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Пракурор: Гракун Таццяна
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: TUT.BY
Групы: Журналісты, Юрысты і адвакаты
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Тэса Гансерэр, дэпутатка Бундэстага ад Партыі зялёных
Людміла Юр'еўна Чэкіна — былая генеральная дырэктарка TUT.BY.
Працуе ў TUT.BY з 2008 года. Спачатку яна была юрысконсультам, а затым стала дырэктарам. У 2017 годзе Людміла ўзначаліла "ТУТ Бай медыя". Калегі кажуць, што яна вельмі цярплівы і добры чалавек, шануе людзей, заўсёды гатовая дапамагчы і шукае выйсце з любой сітуацыі.
Акрамя таго Людміла любіць чытаць, кветкі і жывёл — у яе двое катоў.
Людміла была затрыманая 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу).
У кастрычніку 2022 г. КДБ уключыў Людмілу ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Людмілу Чэкіну абвінавачвалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры);
- ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 130 (арганізацыя наўмысных дзеянняў, скіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, якія ўчыненыя групай асобаў або пацягнулі цяжкія наступствы);
- ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 361 (кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненае з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт).
9 студзеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY. Судовы працэс ад самага пачатку зрабілі закрытым. 17 сакавіка 2023 г. суддзя Валянціна Зянькевіч прызначыла былой галоўнай рэдактарцы парталу Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай па 12 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму кожнай. Людміле таксама прызначылі штраф у памеры 1 000 базавых велічыняў (37 000 рублёў).
31 ліпеня 2023 г. Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыю па "справе TUT.ВY" — прысуд пакінуты без зменаў, а апеляцыя без задавальнення. Рашэнне прымаў суддзя Ігар Любавіцкі.
8 жніўня 2023 г. палітзняволеную перавялі ў ПК № 4 з СІЗА-1.
18 жніўня 2023 г. МУС унёс палітзняволеную ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Па 12 гадоў калоніі: абвешчаны прысуд па "справе TUT.BY"
«Міла ніколі не была такой "бос", яна – мяккая, ціхая сіла»
Гісторыю Людмілы Чэкінай расказваюць ейныя калегі, для якіх яна заўжды – Міла.
Сёння ў закрытым рэжыме пачынаецца суд па "справе TUT.ВY"
«Сын і дачка трымаюцца бадзёра». Пагутарылі з блізкімі калегаў, якія праз трое сутак не выйшлі на волю