Вячаслаў Кандыба

былы падпалкоўнік юстыцыі запасу

Палітвязень

Дата нараджэння: 10 красавіка 1977

Дата затрымання: 15 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 красавіка 2022

Суддзя: Ананіч Алена

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Сілавікі

Вячаслаў Валянцінавіч Кандыба быў затрыманы за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу. 

Яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (дапамаганне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб). Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-1.

У Мінскім гарадскім судзе 15 сакавіка 2022 года вынесены прысуд. Вячаслаў Кандыба прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб, і на падставе ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 130 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў. Таксама ён прызнаны вінаватым у незаконных збіранні і распаўсюдзе звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу іншай асобы, без яго згоды, якія прывялі да прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага, і на падставе ч. 1 арт. 179 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2015 №241-З) яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін 3 месяца.

У выніку суддзя Алена Ананіч прызначыла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем спецыяльнага звання "падпалкоўнік юстыцыі" запасу (у адпаведнасці з арт. 60 КК).

У сярэдзіне красавіка 2022 Вячаслаў быў этапаваны ў папраўчую калонію № 3.

Сем гадоў калоніі за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналам

У Мінскім гарадскім судзе 15 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе аб распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы, незаконных дзеяннях і распаўсюджванні звестак аб прыватным жыцці у дачыненні да жыхара сталіцы, палітычнага зняволенага Вячаслава Кандыбы.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»