Уладзімір Лук'янчук
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 верасня 1971
Дата затрымання: 1 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Брэган Яўген
Пракурор: Горбач Ганна
Уладзіміра Уладзіміравіча Лук'янчука абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Як паведамляе “Берасцейская вясна”, Лук’янчук быў затрыманы 1 лістапада 2023 года і да суда змешчаны пад варту ў СІЗА № 7.
Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 снежня 2023 года прызнаў Уладзіміра Лук'янчука вінаватым і асудзіў яго да пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган, дзяржабвінаваўца – Ганна Горбач.
6 лютага 2024 г. разглядалі апеляцыйную скаргу Уладзіміра. Хутка яго мусяць перавесці ў ПК. Утрымліваўся ў СІЗА № 6.
Адрас высвятляецца.
За "балабола" на адрас Лукашэнкі ў "чаце Барадача" – адзін год калоніі