Вячаслаў Янюк
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 верасня 1993
Дата затрымання: 15 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта
Справы: Пратэсты Гродна
Заява аб прызнанні палітвязнем
Вячаслава Аляксеевіча Янюка абвінавацілі ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 23 чэрвеня 2023 года пастанавіў прызнаць Янюка вінаватым у падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Працэс вяла суддзя Маргарыта Ланцэвіч.
Гродзенскі абласны суд, разглядаючы 8 жніўня 2023 года апеляцыйную скаргу на прысуд, выключыў з апісальнай часткі ўказанне аб падрыхтоўцы абвінавачанага да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі, пакінуўшы пры гэтым ранейшы тэрмін пакарання.
18 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Месца, дзе адбывае тэрмін палітвязень пасля турмы-1, пакуль невядомае.
За каментары з заклікам ўдзельнічаць у акцыях пратэсту гарадзенцу прысудзілі пяць год калоніі