Аляксандр Лопух
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 траўня 1982
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Дайнэка Міхаіл, Ляшок Сцяпан
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Пінск
Аляксандр Уладзіміравіч Лопух - фігурант справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня.
Вядома, што 24 сакавіка 2021 года Аляксандра затрымалі ў Пінску і змясцілі пад варту.
6 ліпеня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў агучаны прысуд: суддзя Вера Філонік прызначыла Аляксандру Лопуху 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненнага рэжыму.
У лістападзе стала вядома, што Аляксандра Лопуха перавялі з СІЗА-6 у ПК-15.
Храналогія судовага працэсу:
У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "Пінскай справе"
Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы"
“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"
ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.
У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"