Вячаслаў Бародзій

Дата затрымання: 1 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 371 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
  • арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Месца зняволення: СІЗА-3

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне

Вячаслава Аляксандравіча Бародзія абвінавацілі паводле наступных крымінальных артыкулаў:

  • ч. 2 арт. 371-1 (арганізацыя незаконнай міграцыі);
  • ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);
  • арт. 358-1 (агентурная дзейнасць);
  • ч. 3 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі);
  • ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь).

Камітэт дзяржбяспекі паведамляў, што затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з "Службай бяспекі Украіны" і "падрыхтоўцы тэрактаў". Пра гэта стала вядома з фільма 11 верасня 2023 года, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ.

Украінскага егера Вячаслава Бародзія затрымалі 1 верасня 2023 года ў Ельскім раёне Беларусі, які мяжуе з Жытомірскай вобласцю Украіны. Вядома, што Вячаслаў нарадзіўся ў Жытомірскай вобласці, некаторы час жыў у Мазыры, а потым вярнуўся ва Украіну і працаваў егерам, выхоўвае трох дзяцей. У фільме распавялі, што Бародзій пасля пачатку поўнамаштабнай вайны нібыта прайшоў падрыхтоўку ў навучальным цэнтры Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны і што "з сакавіка 2023 года, акрамя ГУР Мінабароны, ён стаў супрацоўнічаць яшчэ і са Службай бяспекі Украіны". 

2 снежня 2024 году Гомельскі абласны суд прызнаў вінаватым Бародзія паводле арт. 295 КК,арт. 333-1 КК, арт. 358-1 КК, арт. 371 КК і арт. 371-1 КК. Суддзя Яўген Шаршнёў прызнаў яго вінаватым і прызначыў 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яму прызначылі штраф памерам 550 базавых велічыняў. Суд ў закрытым рэжыме праходзіў з 15 кастрычніка.

У Гомелі вынеслі прысуд украінцу і двум беларусам за "агентурную дзейнасць" і "здраду дзяржаве"

У Гомельскім абласным судзе 2 снежня 2024 году вынеслі прысуд грамадзяніну Украіны Вячаславу Бародзію, а таксама беларусам Мікалаю Ласоўскаму і Валянціне Полаз.

Украінца і двух беларусаў будуць судзіць у Гомелі за "агентурную дзейнасць" і "здраду дзяржаве"

У Гомельскім абласным судзе 15 кастрычніка пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Вячаслава Бародзія, а таксама беларусаў Мікалая Ласоўскага і Валянціну Полаз. Падрабязнасці пераследу ўкраінскага егера сталі вядома з прапагандысцкага фільма год таму, у якім Вячаслава на следчых дзеяннях вадзілі на ланцугу.

У Беларусі затрымалі шэсць чалавек па абвінавачванні ў "падрыхтоўцы тэрактаў". Што вядома пра затрыманых?

Камітэт дзяржбяспекі затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з "Службай бяспекі Украіны" і "падрыхтоўцы тэрактаў". Сярод затрыманых — два ўкраінца, астатнія — беларусы.

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»