Міхаіл Бабошка
Палітвязень
Дата нараджэння: 27 жніўня 1992
Дата затрымання: 11 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Гураў Сяргей
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Ваенныя
Справы: Справа ЧКБ
Заява аб прызнанні палітвязнем
Міхаіл Ігаравіч Бабошка, выпускнік кадэцкай вучэльні, слухач Санкт-Пецярбургскага філіяла Вайсковай акадэміі.
Быў асуджаны паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы) за перадачу дадзеных "Чорнай кнізе Беларусі". 9 кастрычніка 2023 г. яму быў вынесены прысуд — 7 год калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Апеляцыю на прысуд 1 снежня 2023 года разгледзеў суддзя Сяргей Гураў. Прысуд набыў моц.
12 снежня 2023 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
22 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае пакаранне Міхаіл у ПК-3.