Дзмітрый Селядцоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 красавіка 1980
Дата затрымання: 17 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Справы: Данаты, Салідарнасць з палітвязнямі
Дзмітрый Андрэевіч Селядцоў — жыхар Паставаў. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, затрыманы разам з жонкай за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". Нібыта Зміцер сістэматычна ажыццяўляў грашовыя пераводы ў фонд "Байсол", які быў прызнаны ўладамі "экстрэмісцкім". Заключаны пад варту па абвінавачванні паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу.
17.04.2023 пачаўся суд над ім.
28 ліпеня 2023 г. МУС унёс палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Дзмітрый асуджаны да калоніі, дакладны вынік суда яшчэ не вядомы. Па стане на 4 верасня 2023 ён знаходзіўся ў турме №4 Магілёва.