Аляксей Швяцоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 жніўня 1985

Дата затрымання: 10 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Пісарэвіч Яўген

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Данаты

Аляксей Вячаслававіч Швяцоў быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) да пяці гадоў пазбаўлення волі. З 15 па 26 снежня 2023 года справу разгледзеў суддзя Яўген Пісарэвіч.

Утрымліваецца ў СІЗА № 1

19 студзеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Актуальны адрас высвятляецца.

Чарговы прысуд за данат Палку Каліноўскага — пяць гадоў калоніі

Стала вядома, што 26 снежня 2023 году вынесены прысуд Аляксею Вячаслававічу Швяцову. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»