Андрэй Зайкоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 лютага 1987

Дата затрымання: 10 лістапада 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Справа ЧКБ

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Андрэй Андрэевіч Зайкоў (1987 г.н.) у 2020-м годзе працаваў у агенцтве нерухомасці "Этажи". У мужчыны ёсць маленькая дачка.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, ён напісаў у "Чорную кнігу Беларусі" і прапанаваў скідваць адрасы сілавікоў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій. Андрэй не ведаў, што на тым баку яму адказвае супрацоўнік ГУБАЗіК Артур Гайко. Праўладныя крыніцы сцвярджаюць, што з гэтага ж уліковага запісу мужчына пісаў каментары ў адкрытых чатах і групах.

Андрэя затрымалі 10 лістапада 2023 года. 10 красавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе яму вынесены прысуд паводле ч. 3 і ч. 2 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) Крымінальнага кодэксу. Суддзя Святлана Чарапанава прызначыла палітвязню пазбаўленне волі. Тэрмін пакуль невядомы.

6 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Любавіцкі

Утрымліваўся ў СІЗА № 1, адбывае тэрмін у ПК № 1

23 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У верасні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»