Аляксандра Мельнічак
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 23 лістапада 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Казлоў Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 4
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Гомель
34-гадовая Аляксандра Ігараўна Мельнічак прафесійна займаецца фатаграфіяй больш за 15 гадоў. Яе спецыялізацыя — сямейная, вясельная і івэнт-фатаграфія. Раней жанчына мела ўласную фотастудыю «Пудра» ў Гомелі. Таксама яна ўдзельнічала ў фотапраектах і конкурсах.
Апошні раз яна была анлайн ва «Укантакце» 15 лютага 2024 года. Імаверна, у гэты дзень яе і затрымалі, піша @nashaniva.
Судовы працэс над Аляксандрай адбыўся 3 траўня 2024 года ў Гомельскім абласным судзе. Разглядаў справу суддзя Дзмітрый Казлоў. Мельнічак абвінавачвалі па двух артыкулах — «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Аляксандру асудзілі да пазбаўлення волі.
Утрымліваецца ў СІЗА № 3.
2 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Аляксандры. Старшыня судовай калегіі Андрэй Яфрэмаў.
16 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Восенню 2024 г. пераведзеная ў ПК № 4.