Віталь Мельнік

Палітвязень

Дата нараджэння: 12 лютага 1982

Дата затрымання: 30 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 13 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 25 красавіка 2023

Суддзя: Данілава Анжаліка

Месца зняволення: ПК № 13

Справы: Акцыі на чыгунцы

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Сімвалічны/ая хросны/ая: Макс Лукс, дэпутат нямецкага Бундэстагу

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Віталь Мельнік

Віталь Юр'евіч Мельнік пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, мае маленькае дзіця.

Віталя вінавацяць у тым што нібыта ён у сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне Навасады-Барысаў падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнай блакіроўкі, чым вывеў са строю сістэму сігналізацыі чыгункі. Супрацьпраўныя дзеянні нібыта стварылі рэальную пагрозу цяжкіх наступстваў у выглядзе аварыі, пашкоджання рухомага складу, гібелі альбо траўмавання людзей. Таксама, па інфармацыі пракуратуры, у аўтамабілі і па месцы жыхарства мужчыны была выяўленая незарэгістраваная агнястрэльная зброя (пісталеты). У сацыяльных сетках ён неаднаразова публічна абражаў Лукашэнку.

Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да прад'яўленых артыкулаў, і звязвае яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.

Доўгі час праваабаронцам не было вядома, дзе ўтрымліваюць Мельніка. Пазней высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Перасоўваецца на мыліцах. Пры затрыманні сілавікі прастрэлілі Віталю каленныя суставы.

Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 22 снежня 2022 года прызнаў Віталя Мельніка вінаватым паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 4 арт. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;
  • ч. 2 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
  • ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 3 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, здзейсненыя групай асоб, альбо паўторна;
  • ч. 1 арт. 289 — акт тэрарызму.

Па сукупнасці прызначаных судом абвінавачанняў, шляхам іх частковага складання канчатковае пакаранне складае 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму. Таксама ён мусіць сплаціць 300 базавых велічынь штрафу. Судовы працэс вяла суддзя Анжаліка Данілава.

У сакавіку 2023 г. МУС уключыла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

У красавіку 2023 г. стала вядома, што Віталя этапавалі ў глыбоцкую ПК № 13.

У Мінску вынесены прысуд «рэйкаваму партызану» Віталю Мельніку, якому пры затрыманні прастрэлілі калені

Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 22 снежня вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталя Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.

Пачынаецца суд над "рэйкавым партызанам", якому пры затрыманні прастрэлілі калені

Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 5 снежня пачынае разгляд рэзананснай крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталя Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.

Адрас для лістоў: ПК № 13. 211793, г. Глыбокае, вул. Савецкая, 205

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»