Дар'я Хмяльніцкая

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 16 чэрвеня 2000

Дата затрымання: 16 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Ананіч Алена

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Выкладчыкі

Справы: Данаты, Пратэсты Мінск

Дар'я Хмяльніцкая

Дар'ю Андрэеўну Хмяльніцкую абвінавацілі паводле двух артыкулаў: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх) КК і ч. 2 арт. 361-3 (вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне беларусаў для ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці) Крымінальнага кодэксу.

Дар'я Хмяльніцкая родам з Мінска. Жыла ў раёне Лошыцы, вучылася ў беларускамоўнай 23-й гімназіі ў цэнтры горада. Пасля паступіла на філфак БДУ на спецыяльнасць «усходняя філалогія», вучыла кітайскую мову. Яе дыплом быў прызнаны адным з найлепшых дыпломаў філфака 2022-га. Пасля заканчэння ўніверсітэта Дар'я пайшла працаваць у сваю 23-ю гімназію ў Мінску і паступіла ў магістратуру філфака БДУ.

Таксама яна ўдзельнічала ў конкурсах па напісанні эсэ і перакладах на беларускую мову. Летась яна заняла другое месца на конкурсе «Зярцала словаў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову». Дар'я захапляецца кітайскай культурай і вядзе блог пад нікнэймам «Кніжны цмок», дзе піша ўласныя фанфікі (творы па матывах іншых вядомых кніг, фільмаў, гульняў і г.д.) на беларускай мове і распавядае пра сваё жыццё. Апошняя публікацыя там датуецца 13 траўня 2023 года.

Суд над дзяўчынай пачаўся 22 красавіка 2024 году ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядала суддзя Алена Ананіч. 29 красавіка палітзняволенай прызначылі пяць з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У Вярхоўным судзе 23 ліпеня 2024 г. разгледзяць апеляцыйную скаргу Дар'і. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна.

Утрымлівалася ў СІЗА № 1, адбывае тэрмін у ПК № 4. 

30 жніўня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў". 

За ўдзел у акцыях пратэсту і данаты да 5,5 гадоў калоніі асудзілі настаўніцу мінскай гімназіі

У Мінскім гарадскім судзе да пяці з паловай гадоў калоніі асудзілі 24-гадовую настаўніцу гімназіі Дар'ю Хмяльніцкую.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»