Аляксандр Мацяюк
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 траўня 1982
Дата затрымання: 13 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Аляксеенка Дзяніс
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Актывісты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Місбах Хан, дэпутатка нямецкага Бундэстагу
Аляксандр Міхайлавіч Мацяюк — актывіст «Страны для жизни» і каманды Святланы Ціханоўскай, неаднаразова затрымліваўся па палітычных адміністрацыйных артыкулах.
Аляксандра, а таксама іншага актывіста — Алега Баразну — затрымалі ў красавіку 2021 года ў яго гаражы. Вядома, што за імі сачылі з восені 2020 года.
5 кастрычніка суддзя суда Чыгуначнага раёну Віцебску Дзяніс Аляксеенка асудзіў Мацеюка паводле ч. 3 арт. 328 КК РБ і ч. 2 арт. 332 КК РБ («Арганізацыя альбо ўтрыманне прытонаў для ўжывання наркотыкаў») на 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён не прызнаў віну па арт. 328.
На пачатку студзеня 2022 г. стала вядома аб пераводзе Аляксандра з СІЗА № 2 у ПК № 15.