Віталь Коршун
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 верасня 1986
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 365 Крымінальнага кодэкса — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 месяцы
Від пакарання: арышт
Суддзя: Копач Аксана, Крамянеўская Святлана
Пракурор: Карачун Вадзім
Месца зняволення: СІЗА-7
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Баранавічы
Заява аб прызнанні палітвязнем
У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 28 верасня 2021 года адбыўся суд над прадпрымальнікам Віталём Чэслававічам Коршунам, якога вінавацілі ва ўздзеянні на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характара яго дзейнасці шляхам пагрозы знішчэння маёмасці (арт. 365 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Аксана Копач, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў Вадзім Карачун. Пацярпелым па справе быў прызнаны кантралёр 1-га аддзялення 2-га стралковага ўзводу вайсковай часткі №7404, старшыня Сяргей Балабановіч.
Унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
16 студзеня 2024 года праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне Віталя. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што «заклікаў учыняць гвалт над супрацоўнікамі АМАПа, проста на эмоцыях». Перад камерай ён стаяў у кайданках.
Суд над палітвязнем пачаўся 13 жніўня 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе паводле артыкулаў: "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК), "удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), "арганізацыя масавых беспарадкаў" (ч. 1 арт. 293 КК), "заклікі да санкцыяў" (ч. 3 арт. 361) і "распальванне варожасці або варажнечы" (ч. 1 арт. 130 КК). Разглядаць справу Віталя прызначылі Святлану Крамянеўскую. 14, 29 жніўня, 24 і 31 кастрычніка разгляд працягнуўся.
Утрымліваецца ў СІЗА № 7.
10 студзеня 2025 г. адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.
Два месяцы арышту прызначылі жыхару Баранавічаў за каментар пад пастом пра вайскоўца