Аляксей Галаўко

Дата нараджэння: 6 лютага 2001

Дата затрымання: 5 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
ч. 1 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо кіраўніцтва ёй

Вынік суда: 12 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 сакавіка 2023

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Пракурор: Бізюк Раман

Месца зняволення: ПК № 15

Аляксей Галаўко

Аляксей Ігаравіч Галаўко — жыхар Брэста. Быў затрыманы 5 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці.

Хлопцу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") і па ч. 1 арт. 285 Крымінальнага кодэкса ("Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй"). У канцы лістапада 2021 з'явілася інфармацыя аб тым, што Аляксею інкрымінавалі яшчэ два артыкулы КК: ч. 1 арт. 361-1 ("Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім"); арт. 341 ("Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці"). 

Аляксея перавезлі ў Мінск, ён утрымліваецца ў СІЗА № 1. 

11 студзеня 2022 справу, матэрыялы якой складаюць 160 тамоў, перадалі ў пракуратуру.

25 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы. Паводле хадайніцтва пракурора Рамана Бізюка суддзя Сяргей Хрыпач закрыў працэс. Прычына — "у матэрыялах крымінальнай справы ёсць матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці".

Праз 4,5 месяцы, 6 верасня 2022 г., быў вынесены прысуд Аляксею: 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў).

У сярэдзіне сакавіка 2023 г. стала вядома, што палітзняволенага этапавалі ў магілёўскую ПК № 15.

Маці палітвязня Аляксея Галаўко: "Лёшаў сябра за магчымасць праз дзверы паглядзець на сына заплаціў 12 соднямі сваёй свабоды"

6 верасня палітзняволенага Аляксея Галаўко асудзілі да 12 гадоў калоніі. Праз дзень яму дазволілі спатканне з маці: яны бачылі адзін аднаго праз шкло і гутарылі гадзіну. Алена Галаўко распавяла "Вясне" пра настрой сына, ягоны фізічны стан і тое, як можна цяпер падтрымаць Лёшу.

Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным

Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Пракурор Раман Бізюк запрасіў тэрміны фігурантам справы: ад пяці да 17 гадоў калоніі. Прысуды 6 верасня абвясціў суддзя Сяргей Хрыпач — ён прызначыў менавіта столькі, колькі запатрабавала дзяржабвінавачванне.

На "палітычных" судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі

"Вясна" распавядае, што вядома пра крымінальныя справы супраць палітвязняў, якія вялі суддзя Сяргей Хрыпач і пракурор Раман Бізюк.

Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым

На працэсе Андрэй Чапюк заявіў адвод суддзі Сяргею Хрыпачу. Гаеўскі-Ханада падтрымаў дадзенае хадайніцтва Чапюка, бо лічыць, што "суд з'яўляецца зацікаўленым бокам і, у першую чаргу, таму што суд з'яўляецца часткай рэпрэсіўнага апарата дзяржавы і зацікаўлены ў тым, каб пераследваць актывістаў, іншадумцаў..." Далей Хрыпач перапыніў яго. Хадайніцтва палітвязня падтрымалі таксама Галаўко, Дранец, Казлянка, Марач, Рабкова, Францкевіч, Чуль, Шпетны.

Маці палітвязня Аляксея Галаўко: "Ніякіх сумневаў, што гэта сфабрыкаваная палітычная справа, у мяне няма"

"Вясна" паразмаўляла з маці палітвязня Аляксея Галаўко — фігуранта нашумелай справы "Рэвалюцыйнага дзеяння".

Справу ў дачыненні Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў перадалі ў пракуратуру

Як паведамляе СК, крымінальную справу ў дачыненні да каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай, валанцёра арганізацыі Андрэя Чапюка ды ячшэ васьмі палітзняволеных анархістаў перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»