Павел Абуховіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 жніўня 1972

Дата затрымання: 22 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: прымусовае лячэнне

Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары

Павел Данілавіч Абуховіч прысуджаны да прымусовага псіхіятрычнага лячэння паводле ч. 1 арт. 130, 369, ч. 1 арт. 368 КК за размешчаныя ў Інтэрнэце каментары ў сацыяльнай сетцы, утрыманне якіх у пастанове суда не прыводзіцца і якія змяшчаюць крытыку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, абразу былога начальніка ГУБАЗіК, намесніка міністра ўнутраных спраў М. Карпянкова і А. Лукашэнкі.

У адсутнасць прыкмет грамадскай небяспекі абвінавачанага, калі ён мог бы нанесці шкоду навакольным і/ці сабе, змяшчэнне яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар разглядаецца як адвольнае пазбаўленне свабоды.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»