Вікторыя Дамастой
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 24 траўня 1979
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Суддзя: Казакевіч Юрый
Месца зняволення: Турма № 1
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці», Шматдзетныя бацькі
Вікторыя Валянцінаўна Дамастой першы раз была затрымана КДБ у канцы студзеня 2024 (падчас масавых затрыманняў родных і блізкіх палітвязняў) за тое, што пісала лісты і пераводзіла грошы на рахункі палітвязняў у СІЗА Турмы №1. Тады на яе завялі крымінальную справу паводле арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), але пад варту жанчыну не ўзялі.
Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы. Пасля даследавання тэхнікі нібыта былі выяўленыя каментары ў сацсетках, па іх правялі экспертызу. Пасля атрымання вынікаў экспертызы, 20 красавіка 2024 года, Вікторыя была паўторна затрымана і змешчана ў ІЧУ, а пасля ў СІЗА.
Канчаткова Вікторыі прад'явілі абвінавачванне па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (Паклёп на Лукашэнку), арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 342 (Актыўны ўдзел ці заклікі да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Утрымліваецца ў Турме №1.
У Вікторыі трое непоўнагадовых дзяцей.
Справу Вікторыі пачалі разглядаць 9 снежня і працягнулі 10, 11, 19 снежня 2024 г. у Гродзенскім абласным судзе. Працэс вядзе суддзя Юрый Казакевіч.