Андрэй Кузнечык
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 снежня 1978
Дата затрымання: 25 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Шведаў Ігар
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Журналісты
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Ларс Ровер, дэпутат нямецкага Бундэстага
Андрэй Аляксеевіч Кузнечык — журналіст-фрылансер "Радыё Свабода".
Яго затрымалі 25 лістапада 2021 года. У ягонай кватэры адбыўся ператрус. Пасля затрымання фрылансера сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам "Радыё Свабода". На наступны дзень Андрэя Кузнечыка асудзілі судом Заводскага раёну Мінска на 10 сутак, аднак 5 снежня на волю не выйшаў і быў зноў асуджаны тым жа судом на 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі.
23 снежня сваякам Андрэя паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу, але інфармацыі, паводле якога артыкула была распачатая крымінальная справа, не паведамлялася. Кузнечыка перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Сваякам не паведамлялі сутнасць абвінавачванняў, адвакат знаходзіўся пад падпіскай аб неразгалошванні.
У сярэдзіне траўня 2022 г. стала вядома, што Андрэя перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую турму.
Разгляд ягонай справы адбыўся 8 чэрвеня 2022 г. у Магілёўскім абласным судзе. Праваабаронцам стала вядома, што журналіста абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Суддзя Ігар Шведаў прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 6 гадоў.
1 верасня 2022 г. Андрэй быў этапаваны з турмы № 4 у наваполацкую калонію № 1. Таксама стала вядома, што МУС уключыў Андрэя ў спіс асобаў, датычных да "экстрэмісцкай" дзейнасці.
Палітвязень Андрэй Кузнечык з-за кратаў вучыць дзяцей новым беларускім словам — праз вершы
Шэсць гадоў калоніі прысудзілі фрылансеру Андрэю Кузнечыку